Знайсці
27.11.2017 / 16:321РусŁacБел

На расійскім ЧС-2018 па футболе суддзі ўпершыню атрымаюць права перарываць матчы з-за праяў расізму

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна спадзяецца на свабодны ад праяваў расізму і дыскрымінацыі чэмпіянат свету ў Расіі 2018 года, паведамляе fifa.com

«Калі ж гэта адбудзецца, упершыню на чэмпіянаце свету рэферы зможа спыніць гульню ці нават адмовіцца ад гульні, калі на стадыёне ёсць дыскрымінацыйныя або расісцкія інцыдэнты», — сказаў Інфанціна.

Прэзідэнт ФІФА Джані Инфанціна

Чэмпіянат чакае і яшчэ адно значнае новаўвядзенне. Рашэнне аб укараненні тэхналогіі Video Assistant Referee (VAR) афіцыйна будзе прынятае ў сакавіку 2018 года. Яно было ўпершыню выкарыстана ў спаборніцтвах ФІФА падчас Кубка Канфэдэрацый ў ліпені гэтага года.

«У 2018 годзе будзе прынятая норма, якім чынам VAR зможа дапамагаць судзейскай брыгадзе прыняць правільныя рашэнні. Гэта тэма, якая канчаткова будзе вырашана ў сакавіку. Досвед да гэтага часу быў станоўчым», — канстатаваў Інфанціна.

Кіраўнік FIFA спрабаваў развеяць сумненні наконт ўзроўню бяспекі падчас перасоўвання па Расіі замежных балельшчыкаў: «Мы чакаем выдатнай атмасферы ў Расіі наступным летам, мы адкрыем для сябе адкрытую, цёплую, гасцінную краіну, якая любіць ладзіць імпрэзы, атрымліваць асалоду і святкаваць футбол».

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года. Матчы ЧС прымуць Валгаград, Екацерынбург, Казань, Калінінград, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Самара, Саранск, Сочы, Санкт-Пецярбург і Масква. Лёсаванне ўдзельнікаў турніру пройдзе 1 снежня ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930