Знайсці
30.11.2017 / 09:5413РусŁacБел

Макларэн заклікаў прымяніць да Расіі калектыўныя санкцыі на Алімпіядзе за сістэматычны падман

Reuters.com

Аўтар двух дакладаў пра расійскую дзяржаўную допінг-праграму, кіраўнік незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Рычард Макларэн мяркуе, што Міжнародны алімпійскі камітэт павінен прымяніць да Расіі калектыўныя санкцыі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце Спорт-Экспресс.

Адказваючы на пытанне пра допуск расійскай зборнай да Алімпіяды-2018 у Пхенчхане, Макларэн сказаў, што «тут павінна быць прыменена нейкая калектыўная санкцыя». Ён растлумачыў, што, на яго думку, «санкцыі павінны распаўсюджвацца не толькі на канкрэтных спартсменаў, якія былі абвінавачаныя ў парушэннях правілаў на Гульнях у Сочы».

«Гэта вельмі складанае пытанне. Дзякуй Богу, вырашаць яго не мне, а МАК», - удакладніў ён.

Праз тыдзень у Лазане будзе прынята рашэнне аб удзеле расійскіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года.

12 лістапада генеральны дырэктар WADA Аліўе Ніглі заявіў, што нязгода з высновамі з дакладу незалежнай камісіі пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна перашкодзіць расійскім спартсменам трапіць на Алімпійскія гульні 2018 гадоў ў Пхенчхане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930