Знайсці
02.12.2017 / 23:095РусŁacБел

«Манчэстэр Юнайтэд» паказаў БАТЭ, як перамагаць «Арсенал» у гасцях

premierleague.com

«Манчэстэр Юнайтэд» у цэнтральным матчы 15-га тура чэмпіяната Англіі на выездзе перайграў лонданскі «Арсенал» з лікам 3:1. Прычым госці завяршалі сустрэчу ў меншасці.

Па ўсіх асноўных паказчыках «Арсенал» у некалькі разоў перасягнуў суперніка. Лонданскі клуб у тры разы больш валодаў мячом (75,1% на 24,9%), нанёс у чатыры разы больш удараў па варотах (33 супраць 8), такія ж суадносіны былі і па ударах у створ варот (15 супраць 4). Футбалісты гаспадароў 846 раз краналіся мяча (госці толькі 448 разоў), зрабілі 655 дакладных перадач супраць 222 у суперніка і падалі 12 вуглавыхх («МЮ» зарабіў толькі адзін).

Тым не менш — 1:3. Дубль у Лінгарда, адзін гол на рахунку Антоніа Валенсіі. У «Арсенала» вызначыўся Аляксандр Ляказэт.

Заключны матч групавога раўнду Лігі Еўропы пройдзе на «Эмірэйтс» у чацвер. БАТЭ прыедзе да «Арсенала» ў госці. Каб выйсці ў 1/16 фіналу барысаўскаму клубу трэба, як мінімум, перамога (і каб «Црвена Звезда» і «Кёльн» згулялі ўнічыю). На «Барысаў-Арэне» «Арсенал» перамог 4:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930