Гулец НХЛ, які змагаецца з ракам, аддаў тры галявыя перадачы ў дзень народзінаў
NHL
Форвард «Нью-Джэрсі Дэвілз» Браян Бойл у сустрэчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі з «Анахайм Дакс» адзначыўся асістэнцкім хет-трыкам, паведамляе прэс-служба лігі.
Характэрна, што ў дзень гульні Бойлу споўнілася 33 гады. Ён дапамог сваёй камандзе перамагчы з лікам 5:3.
Перад пачаткам цяперашняга сезону ў хакеіста выявілі лейкімію. Ён праходзіў курс лячэння.
Усяго ў цяперашнім розыгрышы на рахунку Бойла ў 23 матчах восем закінутых шайбаў і шэсць галявых перадачаў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера