Знайсці
11.01.2018 / 19:093РусŁacБел

Надзея Скардзіна выйграла малы Крышталёвы глобус

Падчас сённяшняй 15-кіламетровай гонкі ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай, адстраляўшыся без памылак. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку пасля яе перамогі ў гонцы ў шведскім Эстэрсундзе, і беларуска ўпершыню ў кар'еры здабыла малы Крышталёвы глобус.

Скардзіна мае 96 балаў па выніках абодвух спаборніцтваў. Гэта на 5 балаў болей, чым у найбліжэйшай суперніцы — Юліі Джымы з Украіны. Джыма сёння ў Рупольдзінгу была чацвертай і не здолела апярэдзіць прадстаўніцу нашай краіны.

Шостае месца ў сённяшняй гонцы здабыла Дар'я Домрачава. Ірына Крыўко фінішавала адзінаццатай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера