Знайсці
24.01.2018 / 06:426РусŁacБел

Інтрыга дня: вызначыліся імаверныя супернікі Беларусі па новым футбольным турніры — Лізе нацый

Сёння ў швейцарскай Лазане а 14:00 пройдзе лёсаванне новага футбольнага турніру — Лігі нацый. Усе еўрапейскія зборныя падзеленыя на дывізіёны А, В, С, D. Новы турнір уводзіцца паралельна з адборачным турнірам УЕФА, у тым ліку каб прыцягнуць больш увагі да матчаў зборных

У А трапілі 12 наймацнейшых зборных, згодна з рэйтынгам: Германія, Партугалія, Бельгія, Іспанія (кошык 1), Францыя, Англія, Швейцарыя, Італія (кошык 2), Польшча, Ісландыя, Харватыя, Нідэрланды (кошык 3). Будзе тры групы па чатыры каманды. Гульні ўвосень

Беларусь лічыцца адной з самых слабых зборных на кантыненце (42-е месца з 55 магчычых), таму трапіла ў дывізіён D, добра, што ў самы моцны кошык:

Кошык 1: Азербайджан, Македонія, Беларусь, Грузія;

Кошык 2: Арменія, Латвія, Фарэры, Люксембург;

Кошык 3: Казахстан, Малдова, Ліхтэнштэйн, Мальта;

Кошык 4: Андора, Косава, Сан-Марына, Гібралтар.

Удзельнікаў разаб'юць на чатыры групы па чатыры каманды. Матчы пройдуць увосень, як праходзяць традыцыйныя гульні зборных: па дзве гульні на тыдзень у кожны з месяцаў.

Згодна з рашэннем выканкама УЕФА, Азербайджан і Арменію развядуць па розных групах. Таксама ў сувязі з высокімі транспартнымі выдаткамі у групу можа трапіць толькі адна пара з гэтага спісу: Андора і Казахстан, Фарэры і Казахстан, Гібралтар і Казахстан, Гібралтар і Азербайджан.

Пераможцы груп пяройдуць у лігу C.

Чатыры лепшых па рэйтынгу зборных з тых, хто не выйшаў на ЕЎРА-2020 (там будзе класічны адборачны турнір) у сакавіку 2020 года разыграюць адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы ў стыкавым турніры.

 Г.зн. беларусам могуць трапіцца па камандзе з кошыка 2, 3 і 4: напрыклад, склад групы будзе такі: Беларусь, Латвія, Казахстан, Косава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930