Знайсці
25.01.2018 / 15:4867РусŁacБел

Уткін зноў троліць: Кудысьці ж і Беларусь павінна трапіць са сваёй нястрыманай дэградацыяй

Вядомаму расійскаму футбольнаму каментатару Васілію Уткіну не дае спакою тэма Беларусі. Ужо некалькі гадоў ён карыстаецца любой магчымасцю, каб уставіць шпільку ў дачыненні нашай краіны.

На гэты раз абмяркоўваўся футбольны турнір Ліга нацый. Зборная Беларусі пазмагаецца з Люксембургам, Малдовай, Сан-Марына і іншымі найслабейшымі камандамі Еўропы за адну пуцёўку на кантынтальны чэмпіянат.

«Некалі існаваў футбольны турнір краін-карлікаў. У гэтым ёсць нейкая несправядлівасць, што наймацнейшыя зборныя паміж сабой сустракаюцца, а зборныя маленькіх краін паміж сабой не згуляюць ніколі. Як мы даведаемся, як згуляюць паміж сабой Люксембург і Ліхтэнштэйн. А чаму, уласна кажучы, і не? Чаму яны павінны набіраць выключна статыстыку паразаў. У рэшце рэшт, кудысьці і Беларусь павінна трапіць са сваёй нястрыманай дэградацыяй», — сказаў у эфіры sport.fm.

Бурны раман Васілія Уткіна з Беларуссю і яе мікраблогерамі доўжыцца ўжо некалькі гадоў. У 2011 годзе ён напісаў, што трэнер Ганчарэнка павінен «гарэць у пекле», калі на гульню з «Барселонай» выпусціў некалькі дублёраў. Пазней Уткін памірыўся з Ганчарэнкам. Аднак працягнуў перапалку з беларусамі, напрыклад, назваў народ «кончанымі правінцыяламі», а краіну «Лесарубіяй».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930