Канькабежац з Паўночнай Карэі ўпаў падчас забегу, ды яшчэ хацеў паваліць японскага канкурэнта ВІДЭА
17-гадовага спартоўца ў выніку дыскваліфікавалі.
20 лютага ў Пхёнчхане прайшлі спаборніцтвы па шорт-трэку ў дыстанцыі на 500 метраў. У іх удзельнічаў паўночнакарэйскі атлет Ёнг Кван-бом (Jong Kwang-bom): спартсмена запрасілі на Алімпіяду пасля перамоваў КНДР і Паўднёвай Карэі, піша tjournal.ru
Падчас першага старту Кван-бом паспеў праехаць толькі некалькі метраў, пасля чаго страціў раўнавагу. Падчас падзення ён зрабіў рух рукой, быццам спрабаваў схапіць за канёк японскага спартсмена Рыасуке Саказуме (Ryosuke Sakazume).
ショートトラック競技で日本選手をコケさせようとする北朝鮮選手 pic.twitter.com/yAMlmNrGVq
Суддзі вырашылі пачаць гонку наноў. Але паўторны старт не дапамог атлету з КНДР — праз паўкола ён сутыкнуўся з тым жа Саказуме і зноў грымнуўся на лёд. Ёнга Кван-Бома дыскваліфікавалі за небяспечны манеўр. Па дадзеных USA Today, 17-гадовы канькабежац за два забегі прабыў на лёдзе без падзенняў толькі некалькі секунд.
У сацсетках заявілі, што паўночнакарэец наўмысна паспрабаваў вывесці з гонкі канкурэнта. Аднак Саказуме пасля заезду выказаў здагадку, што рух рукой быў усё ж ненаўмысны. Кван-бом адмовіўся размаўляць са СМІ.
Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон