Знайсці
24.02.2018 / 13:3717РусŁacБел

Дзве краіны заявілі пра байкот этапа Кубка свету па біятлоне ў Расіі

Чэшскія спартсмены байкатуюць этап Кубка свету па біятлоне, які павінен прайсці ў Цюмені з 22 па 25 сакавіка. Такім чынам, яны далучыліся да амерыканцаў, якія таксама адмовіліся ехаць у Расію.

Пры гэтым у чэшскай федэрацыі біятлону прызналі, што ігнараванне этапу ў Цюмені можа паўплываць на квоту для іх спартсменаў на наступны чэмпіянат свету. «Але калі заплюшчваць на ўсё вочы, то нічога не зменіцца», — заявіў прадстаўнік зборнай.

Раней пра байкот этапу Кубка свету ў Цюмені заявілі ў амерыканскай зборнай. Там адзначылі, што такім чынам маюць намер зрабіць свой унёсак у барацьбу за чысціню спорту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера