Знайсці
22.05.2018 / 11:1528РусŁacБел

Лукашэнка выказаўся пра вылет беларускай хакейнай зборнай з эліты

Беларускім хакеістам месца ў ніжэйшым дывізіёне, але мірыцца з гэтым не трэба. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў, старшыню назіральнай рады клуба «Дынама-Мінск» Ігара Шуневіча.

«Тое, што наша зборная вылецела з элітнага дывізіёна, — гэта па справе, іх месца там. Ім няма чаго рабіць з такой гульнёй у гэтым дывізіёне. Але пагадзіцца з гэтым мы ніяк не можам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як будзе ў далейшым развівацца клуб «Дынама-Мінск», які з'яўляецца базай для падрыхтоўкі хакеістаў для нацыянальнай зборнай.

«Цяпер федэрацыя (хакея) усё больш ківае на «Дынама», што клуб не выконвае сваіх абавязацельстваў. Клуб кажа пра тое, што ім самім трэба гуляць і выйграваць, паказваць гульню, таму ёсць свае інтарэсы. Каб у нас не было разыходжанняў, трэба зрабіць так, каб лепшыя гульцы гулялі ў «Дынама», а самыя лепшыя дынамаўскія — у зборнай», — сказаў ён.

«У шкоду ўсім (пажадана, вядома, без шкоды) мы павінны перавагу аддаваць зборнай. Усё павінна быць закручана на краіну. Павінны гуляць беларускія хакеісты і перш за ўсё варатары. Гэта не справа, што ў нас няма нармальнай абароны. Ды і нападзення няма. Калі за дзясятак матчаў не могуць забіць дзясятак галоў, гэта не каманда», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера