Знайсці
01.08.2018 / 08:27РусŁacБел

Тэнісістка Вера Лапко перамагла на старце турніру ў Сан-Хасэ

Беларуская тэнісістка Вера Лапко (69-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ, паведамляе БелТА.

У першым сэце гульні з кітаянкай Чжан Шуай (32) беларуска выйграла на тай-брэйку - 7:6 (7:2), а ў другой партыі разграміла суперніцу з лікам 6:0.

Наступнай суперніцай Веры Лапко будзе амерыканка Даніэль Роўз Колінс (42).

Раней Вікторыя Азаранка (108) перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнку (79) і ў другім раўндзе сустрэнецца з 7-й ракеткай планеты іспанскай тэнісісткай Гарбін Мугурусай. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера