Знайсці
02.08.2018 / 07:54РусŁacБел

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сан-Хасэ

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (108-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі «Прэм'ер» у амерыканскім Сан-Хасэ з прызавым фондам 733 тыс. даляраў, паведамляе БелТА.

У паядынку другога раўнда Азаранка павінна была сустрэцца з сёмай ракеткай планеты іспанкай Гарбін Мугурусой, але тая знялася з турніру і саперніцай беларускі стала Ганна Блінкова (101). Вікторыя была значна мацнейшая за 19-гадовую расіянку і аддала ёй толькі адзін гейм - 6: 1, 6: 0. Сустрэча працягвалася ўсяго 59 хвілін.

Цяпер у матчы за выхад у паўфінал Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Даніэль Роўз Коллінс (42), якая напярэдадні выбіла са спаборніцтваў беларуску Веру Лапко (69) - 6: 1, 3: 6, 6: 1. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера