Знайсці
13.10.2018 / 12:44 5

Беларускае дзіця адкрые матч БАТЭ — «Чэлсі»

8 лістапада падчас хатняга матчу барысаўскага БАТЭ з лонданскім «Чэлсі» юны футбаліст з Беларусі вынесе мяч на поле, даўшы старт адной з галоўных спартыўных падзей восені.

Стаць юным арбітрам KIA і адкрыць матч Лігі Еўропы зможа дзіця 8—12 гадоў, апантаны футболам. Як адзначаюць арганізатары, спартыўныя дасягненні будуць не такія важныя пры выбары «арбітра» — яны шукаюць самага мэтанакіраванага юнага спартсмена. У заяўцы на kiateam.by трэба распавесці, што робіць ці пераадольвае дзіця, каб займацца любімым спортам. Анкеты ад дзяцей і бацькоў прымаюць да 17 кастрычніка ўключна.

«Матч на «Барысаў-Арэне» стане першым прыездам «Чэлсі» ў Беларусь і рэдкай магчымасцю для тысяч беларускіх заўзятараў убачыць гульню шасціразовага чэмпіёна Англіі і аднаго з самых тытулаваных у свеце клубаў, — распавядае Вольга Сікорская, начальнік аддзела маркетынгу KIA ў Беларусі. — Мы разумеем усю унікальнасць гэтага моманту і таму прапануем менавіта беларускаму юнаму прыхільніку футбола адкрыць легендарны матч».

Для таго, каб патрапіць на поле да каманды, дзе гуляюць такія гульцы як Сеск Фабрэгас і Эдэн Азар, беларускім сем’ям у анкеце трэба распавесці, што робіць ці пераадольвае дзіця, каб займацца любімым спортам. Гэта могуць быць штодзённыя трэніроўкі, паездкі праз увесь горад у спартыўную школу або рэгулярныя пад’ёмы ў шэсць раніцы. Арганізатары хочуць знайсці дзіця, якое літаральна жыве футболам — і для гэтага дапоўнілі анкету нават пытаннямі па тэорыі. Імя юнага арбітра назавуць 22 кастрычніка. Яго абярэ пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА Аляксандр Глеб і галоўны трэнер ФК БАТЭ Аляксей Бага.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31