Знайсці
20.10.2018 / 21:14 9

Раналду забіў 400-ы гол у чэмпіянатах Англіі, Іспаніі і Італіі

Форвард турынскага «Ювентуса» Крышціяну Раналду стаў першым футбалістам, якія забілі 400 галоў у пяці вядучых чэмпіянатах Еўропы

Фота: афіцыйны твітар «Ювентуса»

Турынскі «Ювентус» дома згуляў унічыю з «Джэноа» ў матчы дзевятага тура чэмпіянату Італіі — 1:1. Крышціяну Раналду адкрыў лік на 18-й хвіліне, дабіўшы мяч у вароты пасля таго, як галкіпер гасцей Андрэй Ёнуц Раду адбіў перад сабой удар Жаау Кансэлу. У другім тайме лік зраўняў Даніэл Беса.

«Ювентус» упершыню ў сезоне страціў балы, раней каманда атрымала восем перамог у васьмі сустрэчах.

Раналду першым дасягнуў адзнакі ў 400 галоў у пяці вядучых чэмпіянатах Еўропы (Англіі, Іспаніі, Італіі, Германіі і Францыі). Партугальскі форвард забіў 84 мячы за «Манчэстэр Юнайтэд» у англійскай Прэм'ер-лізе, 311 мячоў за мадрыдскі «Рэал» у іспанскай Ла Лізе і 5 мячоў за «Ювентус» у італьянскай Серыі А.

У аўторак «Ювентус» і МЮ згуляюць паміж сабой у Лізе чэмпіёнаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31