Знайсці
24.12.2018 / 21:386РусŁacБел

Какорын і Мамаеў згуляюць футбольны матч супраць супрацоўнікаў маскоўскага СІЗА «Бутырка», прычым паасобку

Фота з інстаграма Аляксандра Какорына

Як вядома, расійскія футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў знаходзяцца пад вартай — ім пагражае да сямі гадоў зняволення за збіццё трох чалавек на пачатку кастрычніка.

Пасля праваслаўнага Раства яны возьмуць удзел у футбольным матчы супраць супрацоўнікаў СІЗА «Бутырка». Ідэю сустрэчы паміж вязнямі і работнікамі ізалятара ўжо ўхваліла кіраўніцтва Федэральнай службы выканання пакаранняў, паведамляе ТАСС.

«Хутчэй за ўсё, адзін тайм на поле правядзе Какорын, у другім выйдзе Мамаеў. Такім чынам, яны не ўбачаць адзін аднаго, і атрымліваць дазвол следчага для гульні не спатрэбіцца. Магчыма, яго ўдасца атрымаць, і тады яны змогуць згуляць ужо паўнавартасны матч», — паведаміла намеснік старшыні Грамадскай назіральнай камісіі Масквы Ева Меркачова.

Паводле дзеючых нарматыўных дакументаў, абвінавачаныя па адной і той жа крымінальнай справе не могуць бачыцца адзін з адным без дазволу следчага, таму Какорын і Мамаеў сядзяць у розных камерах і наведваюць спартзалу ў розны час.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера