Брэсцкія фанаты так цешыліся голу ў вароты БАТЭ, што паламалі трыбуну
Заўзятары кінуліся абдымаць футбаліста, а на газон паляцелі петарды. Фанаты так святкавалі гол Дзяніса Лапцева ў вароты барысаўскага БАТЭ ў Суперкубку, што зламалі трыбуну.
Нагадаем, што ў матчы Суперкубка Беларусі берасцейская каманда ўчора перайграла тытулаваны БАТЭ 3:1. Галы забілі Лапцеў і Савіцкі. Яшчэ адзін мяч барысаўчук Філіповіч загнаў у свае вароты.
Васіль Сарычаў у «Вячэрнім Брэсце» назваў перамогу «першым трафеем да 1000-годдзя горада». Гэты юбілей Берасце святкуе сёлета.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера