Знайсці
17.06.2019 / 12:4135РусŁacБел

Валейбалісткі зборнай Беларусі пасля перамогі выклалі ў інтэрнэт ГАРАЧАЕ ФОТА

Жаночая зборная Беларусі па валейболе 15 чэрвеня перамагла ў гасцях каманду Іспаніі. Сустрэча праходзіла ў Алікантэ. Цягам гульні нашы дзяўчаты перамагалі з лікам 2:0, але іспанкі адыграліся. Толькі ў пятай вырашальнай партыі шанцаванне схілілася на беларускі бок — 15:9. Беларускі перамаглі ў сустрэчы з лікам 3:2.

Такім чынам, зборная Беларусі па валейболе заняла першае месца ў групе Еўралігі, дзе, апроч нашых былі іспанкі, фінкі і азербайджанкі. Нашы выйшлі ў фінал чатырох Залатой жаночай Еўралігі. Ён адбудзецца 21-22 чэрвеня ў Харватыі.

Адразу на наступны дзень гульцы каманды выклалі ў інтэрнэт здымак у купальніках. «Без вашай падтрымкі не былі б магчымыя нашыя перамогі», — напісалі яны.

ЛМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930