Знайсці
13.12.2019 / 08:4212РусŁacБел

Каля Палаца спорту ў Мінску хацелі паставіць вялікае кола агляду. Але нешта пайшло не так ФОТА

У 2018 годзе ў Мінгарвыканкаме з'явілася ідэя паставіць на набярэжнай каля Палаца спорту вялікае кола агляду вышынёй 120 метраў, што ў два разы вышэй за кола агляду ў парку Горкага і ўсяго на 15 метраў ніжэй за знакамітае «Лонданскае вока», піша Tut.by.

Да канца мінулага года была гатовая візуалізацыя праекта, выкананая адной з беларускіх кампаній і названая Minsk Ring — «Мінскае кола». Па словах знаёмых з працэсам крыніц, візуалізацыю ўжо гатовыя былі прадстаўляць Лукашэнку, але ў канцы лістапада мінулага года Андрэя Шорца знялі з пасады старшыні Мінгарвыканкама.

Новы ж кіраўнік Мінска Анатоль Сівак адмовіўся ад ідэі ўстаноўкі кола агляду каля Палаца спорту. Яго падыход такі: калі і ўсталёўваць новае кола агляду, то толькі ў парку і толькі за кошт інвестара. У гэтай ідэі ёсць свае прыхільнікі і свае праціўнікі.

У Minsk Ring павінна было быць 32 закрытыя кандыцыянаваныя кабінкі-капсулы, у кожную з якіх можа змясціцца да 25 чалавек. Адзін абарот 120-метровага кола павінен быў доўжыцца каля 30 хвілін.

Пры гэтым, каб браць на борт новых пасажыраў, кола не абавязкова было б спыняць. Хуткасць у 0,9 кіламетра ў гадзіну дазваляла б пасажырам уваходзіць і выходзіць на ўзроўні зямлі.

Кола павінна было ўяўляць сабой сілуэт бусла, што павінна было надаваць яму дадатковую сімвалічнасць.

У аснове кола хацелі размясціць якую-небудзь забаўляльную ўстанову або рэстаран. У цёмны час сутак на аб'екце меркавалася падсветка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера