Знайсці
25.12.2019 / 13:03РусŁacБел

Названыя самыя модныя трэнды года

Буржуазны стыль назвалі адным з галоўных трэндаў у адзенні 2019 года. Пра гэта сведчаць вынікі апытання ў інстаграм-акаўнце Vogue Runway, якія публікуе Vogue, перадае lenta.ru.

Вобразы названага стылю складаюцца з прыталеных бэжавых блэйзераў, пінжакоў у клетку, мідзі-спадніц, высокіх ботаў, шалікаў і скураных аксесуараў з залацістымі элементамі. За стыль буржуа прагаласавалі 74% апытаных.

Яшчэ адным трэндам года прызналі бліскучыя туфлі. Менавіта туфлі на абцасах набралі больш за ўсё галасоў (83%).

У ліку самых модных аксесуараў апынулася сумка брэнда Jacquemus (62 %), практычныя шоперы ў стылі 90-х (83%), гіганцкая наплечная сумка (62%).

Сярод упрыгожванняў лідарам сталі жамчужныя каралі і завушніцы, за якія прагаласаваў 81% удзельнікаў даследавання.

Самым папулярным колерам адзення года назвалі бэжавы (74%).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера