Знайсці
23.11.2020 / 10:02РусŁacБел

Сёння — дзень народзінаў «Нашай Нівы»

«Наша Ніва» была заснавана 114 гадоў таму — 23 лістапада (10 лістапада паводле старога стылю) 1906 года. Выдавалася да жніўня 1915 г. у Вільні, пакуль выхад штотыднёвіка не быў спынены перад наступам нямецкіх войскаў. 

На кароткі перыяд выданне было адноўлена ўвосень 1920 года.

Затым «Наша Ніва» была адноўлена ў маі 1991 г. у Вільні Сяргеем Дубаўцом, у 1996-м перабралася ў Мінск.

8 верасня 2006 года ў сённяшнім фармаце запрацаваў сайт nn.by (сёння — nashaniva.by), які з'яўляецца сёння самым папулярным беларускамоўным сайтам.

У чэрвені 2018 года выданне папяровай газеты было прыпынена, мы цалкам сканцэнтраваліся на сайце.

Але ўжо ў жніўні таго ж года выйшаў першы нумар «Нашай гісторыі». Сёння выйшла ўжо 27 нумароў.

Пры канцы 2019 года выйшлі дзіцячыя часопісы «Дуду» і «Асцярожна: дзеці»

Маем і папулярны тэлеграм-канал.

Дзякуй, чытачы, што вы з намі!

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера