Знайсці
10.01.2021 / 14:59РусŁacБел

Стала вядома, за колькі Беларусь будзе набываць газ у Расіі ў 2021 годзе — цана вырасла 

Цана на расійскі прыродны газ для Беларусі на 2021 год складзе 128,5 даляра за тысячу кубаметраў — такую цану назваў Аляксандр Лукашэнка. «128,5 (даляра). Але я акругляю, 130», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю для расійскага тэлеканала, перадае РІА «Новости».

У канцы снежня 2020 года «Газпром» паведаміў, што кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер і беларускі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у Санкт-Пецярбурзе падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы газу ў рэспубліку ў 2021 годзе. Пры гэтым цана паставак газу ў краіну ў паведамленні расійскай кампаніі пазначаная не была. Пазней Мінэнерга Беларусі ўдакладніла, што яна будзе практычна на ўзроўні 2020 года, у той жа час канкрэтную велічыню ведамства таксама не назвала.

Цана на пастаўку расійскага газу для Мінска ў 2020 годзе складала 127 даляраў за тысячу кубаметраў, хоць беларускі бок настойваў на яе зніжэнні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930