Знайсці
14.01.2021 / 15:45РусŁacБел

Сучасны мастацкі тэатр запланаваў на 25 сакавіка прэм'еру спектакля паводле рамана «Былы сын»

Сучасны мастацкі тэатр, які прыпыніў сваю дзейнасць пасля таго, як быў вымушаны сысці з трэцяй пляцоўкі, тым не менш анансаваў новы спектакль. Гэта мае быць пастаноўка паводле рамана «Былы сын» Сашы Філіпенкі. Інфармацыя пра гэта з’явілася на старонках СМТ і пісьменніка ў фэйсбуку — прэм'ера запланаваная на 25 сакавіка.

Фота са старонкі Сашы Філіпенкі на фэйсбуку

Рэжысёрам пастаноўкі стане мастацкі кіраўнік тэатра Уладзімір Ушакоў. Як ён казаў «Нашай Ніве» раней, рэпетыцыі новага матэрыялу ўжо ідуць. «З аднаго боку, гэта філасофская, скажам, кантаўская карціна Беларусі, з іншага боку — гуманістычныя погляды Камю і Быкава. На мой погляд, гэта вельмі добрая іронія, тое, што не ўдалося ў Даўлатава», — напісаў рэжысёр.

Нагадаем, за апошні час Сучасны мастацкі тэатр, які выказаўся супраць гвалту ў краіне і зладзіў некалькі забастовак, памяняў тры пляцоўкі. Апошняй стаў культурны хаб «Ок16», дзе спектакль СМТ адмянілі за паўгадзіны да пачатку. Цяпер каманда шукае новую пляцоўку, каб працягнуць працу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера