Знайсці
21.01.2021 / 09:48РусŁacБел

У Расіі салдату, які забіў восем саслужыўцаў, далі 24,5 года зняволення

Суд прызнаў салдата тэрміновай службы Раміля Шамсутдзінава вінаватым у расстрэле таварышаў па службе ў вайсковай частцы ў Забайкальскім краі і прысудзіў яго да 24 з паловай гадоў калоніі.

ТАСС

Шамсутдзінаў у кастрычніку 2019 года застрэліў двух афіцэраў і шэсць салдат, нагадвае Бі-бі-сі.

Шамсутдзінаў не прызнаў пазову на кампенсацыі сем'ям забітым, ён адмовіўся ад удзелу ў спрэчках і апошняга слова. Аднак віну прызнаў і раскаяўся.

Раміль адкрыў стральбу па таварышах па службе з табельнай агнястрэльнай зброі пры здачы варты ў вайсковай частцы пасёлка Горны ў Забайкальскім краі. У выніку загінулі два афіцэры і шэсць салдат, яшчэ двое вайскоўцаў былі цяжка параненыя.

Як паведамлялася, Шамсутдзінаў мог здзейсніць злачынства з-за нестатутных адносін. «Коммерсант» пісаў, што калегі маглі пераследваць салдата з-за яго нацыянальнасці, іншыя СМІ пісалі пра здзекі. Так, у сакавіку 2020 года Чыцінскі гарнізонны ваенны суд прысудзіў салдату тэрміновай службы Рустаму Мухатаву па справе аб нестатутных адносінах у частцы, дзе служыў Шамсутдзінаў, штраф у 30 тысяч рублёў і два гады умоўна. Мухатаў прызнаўся ў здзеках з Шамсутдзінава і яшчэ сямі салдатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930