Знайсці
04.02.2021 / 10:42РусŁacБел

Чэмпіёнку свету Аляксандру Раманоўскую звольнілі з РЦАП па фрыстайле

Чэмпіёнка свету 2019 года па фрыстайле Аляксандра Раманоўская афіцыйна звольненая з РЦАП па фрыстайле, пра гэта яна напісала ў сваім Instagram, піша Tut.by.

Інфармацыя аб звальненні Раманоўскай з'явілася яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Афіцыйная прычына — прагулы.

Вось што сказаў тады галоўны трэнер зборнай Беларусі Мікалай Казека:

«Яе бацька перанёс інсульт, не было каму вазіць яго ў бальніцу. Гэтым займалася Аляксандра. Яна тэлефанавала, тлумачыла, але ніхто ў РЦАП не звярнуў на гэта ўвагі. Рашэнне ангажаванае. Мы, вядома, будзем яго аспрэчваць».

Аднак па 3 лютага Аляксандра знаходзілася на бальнічным і працягвала аднаўляцца пасля аперацыі на калене. Па заканадаўстве ў такім выпадку нельга звольніць супрацоўніка.

Аднак ужо тады яна заяўляла, што загад на яе звальненне ўжо падпісаны.

Аляксандра Раманоўская падпісала ліст за новыя выбары і супраць гвалту. Удзельнічала ў запісе відэазвароту да чыноўнікаў беларускага спорту, якія аказваюць ціск на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю і подпісы спартыўнай грамадскасці. Таксама ўступіла ў свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера