Знайсці
13.02.2021 / 16:18РусŁacБел

Рэцэпт на выходны: венскія завітушкі

Венскія завітушкі выглядаюць як элегантны дэсерт з кавярні, але яны вельмі простыя ў прыгатаванні. Гэта пышнае печыва стане цудоўным дапаўненнем да гарбаты.

Фота BBCgoodfood

Вам спатрэбяцца:

Для печыва:

200 г масла
50 г цукровай пудры
2 чайныя лыжкі ванілі
250 г мукі
½ чайнай лыжкі разрыхляльніка

Для начынкі:

100 г масла
170 г цукру
1 чайная лыжка ванілі
50 г малінавага або трускаўкавага сочыва

  1. Пакладзіце масла і цукровую пудру ў вялікую міску і ўзбівайце каля 5 хвілін да белага колеру. Пасля дадайце ваніль і ўзбівайце, пакуль сумесь не стане аднароднай.
  2. Праз сіта дадайце муку і разрыхляльнік. Асцярожна перамешвайце да атрымання аднароднай масы (цеста павінна быць ліпучай кансістэнцыі).
  3. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце форму для выпечкі антыпрыгарным пергаментам. Праз кандытарскі мяшок з зоркападобнай насадкай выкладвайце закручаныя кругі дыяметрам 5 см на форму.
  4. Выпякайце печыва на працягу 10-12 хвілін да бледна-залацістага колеру.
  5. Пакуль печыва астывае, прыгатуйце начынку. Да масла дадайце цукар і ўзбівайце, пакуль крэм не стане пышным. Дадайце ваніль і ўзбіце яшчэ раз.
  6. На роўную паверхню завітушкі намажце крэм з масла. Вазьміце яшчэ адну завітушку і намажце сочыва. Злучыце дзве паловы. Працягвайце з астатнімі завітушкамі.

Смачна есці!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930