Знайсці
29.03.2021 / 21:21РусŁacБел

Амерыканскі рэпер Lil Nas X выпусціў красоўкі Nike з кроплямі чалавечай крыві

Кампанія MSCHF, вядомая сваімі незвычайнымі прадуктамі, сумесна з рэперам Lil Nas X прадасць 666 пар «сатанінскіх» красовак.

Фота The New York Times

Стваральнікі сцвярджаюць, што ў вытворчасці красовак яны выкарыстоўвалі чалавечую кроў, якую здалі шасцёра супрацоўнікаў кампаніі MSCHF, паведамляе The New York Times.

Satan Shoes створаныя па аналогіі з красоўкамі Nike Air Max 97. Аднак кампанія Nike заявіла, што не мае ніякага дачынення да гэтага абутку, як і да кампаніі MSCHF і рэпера Lil Nas X. Таксама прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што не адабраюць стварэнне гэтых красовак.

Падэшву кожнай пары красовак стваральнікі запоўнілі кроплямі чалавечай крыві, змяшанай з чарнілам. Да шнуркоў прымацаваная бронзавая падвеска ў выглядзе пентаграмы. Да таго ж, на красоўках напісана «LUKE 10:18», што з’яўляецца адсылкай да Евангелля ад Лукі.

Усяго існуе 666 пар такога абутку коштам $1018 за пару. У продажы красоўкі з’явіліся ўжо сёння.

MSCHF выпусціла Satan Shoes як працяг лініі Jesus Shoes, дзе стваральнікі выкарыстоўвалі свянцоную ваду.

Амерыканскі рэпер Lil Nas X стаў шырока вядомы ў 2019 годзе пасля выхаду яго песні «Old Town Road». Трэк стаў вірусным у ціктоку, а выканаўца атрымаў за яго дзве прэміі «Грэмі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера