Знайсці
16.05.2021 / 17:13РусŁacБел

Беларусь пазбавілі этапу Кубка свету па біятлоне

Міжнародны саюз біятланістаў вырашыў не праводзіць у 2022 годзе этап Кубка свету IBU па біятлоне ў Мінску, паведамілі ў нядзелю ў арганізацыі.

Біятлонныя спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Раўбічах з 3 па 6 сакавіка наступнага года, аднак у IBU перагледзелі графік стартаў сезона 2021/2022.

«Рашэнне аб пераносе мерапрыемства было прынята выканаўчым камітэтам у святле бягучай сітуацыі ў Беларусі і для таго, каб арганізацыйныя камітэты, нацыянальныя федэрацыі і іх каманды змаглі скласці свае планы», — гаворыцца ў паведамленні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера