«Ёсць дыпламатычныя складанасці». У Беларусі забралі яшчэ адзін спартыўны чэмпіянат
Мінск не зможа прыняць найбуйнейшае спаборніцтва па спартыўнай хадзе ў 2022 года. Камандны чэмпіянат свету перанесены з Беларусі ў Аман.
Фота з «Вікіпедыі»
Пра Беларусь у заяве «Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі» паведамляецца, што «ёсць дыпламатычныя складанасці і існуюць праблемы з падарожжамі ў гэтую краіну».
Беларусь атрымала права правесці гэты чэмпіянат яшчэ ў 2017 годзе. Першапачаткова планавалася, што ён пройдзе ў 2020 годзе, аднак з-за пандэміі камандны чэмпіянат свету быў перанесены на два гады.
Нагадаем, раней Беларусь пазбавілі яшчэ некалькіх спартыўных спаборніцтваў, самым важным з якіх быў Чэмпіянат свету па хакеі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера