Знайсці
02.08.2021 / 13:39РусŁacБел

Прэм'ер Літвы: Калі сітуацыя стане складанай, будзем прасіць размясціць мігрантаў у іншых краінах ЕС

Інгрыда Шыманіце сказала, што ўрад разглядае магчымасць звароту да іншых краін ЕС з просьбай размясціць нелегалаў у сваіх дзяржавах, пакуль разглядаюць іх заяўкі на атрыманне статусу ўцекачоў. Прэм'ер сказала, што так паступяць, калі сітуацыяй будзе складана кіраваць, паведамляе Delfi.lt.

Delfi.lt

Пра гэта яна заявіла ў панядзелак пасля сустрэчы з еўрапейскім камісарам па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан.

Ёхансан сказала, што ЕС зробіць усё, што магчыма, каб дапамагчы Літве ўрэгуляваць гэты крызіс.

«Мы павінны паказаць, што няма свабоднага доступу на тэрыторыю ЕС. Літва, ЕС, краіны Шэнгена павінны перагарадзіць нелегальны доступ у шэнгенскую прастору. Вось чаму мы, увесь ЕС, падтрымліваем Літву, каб мы маглі абараняць нашу агульную мяжу з Беларуссю».

«Цяпер галоўнае — спыніць нелегальнае пранікненне ў Літву і выслаць гэтых людзей назад. Мы, як Еўракамісія, маем міжнародныя пагадненні, юрыдычныя пагадненні з трэцімі краінамі і павінны скарыстацца ўсімі сваімі паўнамоцтвамі для забеспячэння выканання гэтых пагадненняў», — падкрэсліла еўракамісар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930