Усіх 12 мільёнаў жыхароў Уханя правераць на каранавірус
Улады кітайскага горада Ухань правераць усіх сваіх 12 мільёнаў жыхароў на наяўнасць каранавіруса. У горадзе, дзе вірус з'явіўся ў канцы 2019 года, пацвердзіліся першыя выпадкі заражэння штамам Delta.
Getty Images
Ухань, які ўпершыню даў свету ўяўленне аб каранціне, не паведамляў аб мясцовых выпадках каранавіруса з сярэдзіны мая мінулага года, але ў панядзелак ўлады пацвердзілі тры новыя выпадкі варыянта Delta, паведамляе Reuters.com
«Каб гарантаваць бяспеку ўсіх жыхароў горада, будзе хутка запушчана агульнагарадское тэставанне нуклеінавых кіслот для ўсіх людзей, каб цалкам выключыць станоўчыя вынікі і бессімптомныя інфекцыі», — сказаў Лі Цян — чыноўнік сталіцы цэнтральнай правінцыі Хубэй.
Новыя выпадкі захворвання ва Ухані, разам з інфекцыямі ў бліжэйшых гарадах Цзінчжоу і Хуанган былі звязаны з выпадкамі, выяўленымі ў горадзе Хуаянь у правінцыі Цзянсу.
Успышка ў Цзянсу, як мяркуюць, пачалася ў сталіцы правінцыі Нанкін, прычым варыянт Delta, хутчэй за ўсё, з'явіўся падчас рэйса з Расіі, заявілі афіцыйныя асобы.





