Знайсці
03.08.2021 / 12:48

Паплечніцы Навальнага далі паўтара года хатняй хіміі

Праабражэнскі суд Масквы прызнаў паплечніцу Аляксея Навальнага Любоў Собаль вінаватай у падбухторванні да парушэння санітарна-эпідэміялагічных правілаў на акцыі пратэсту 23 студзеня ў Маскве і прызначыў ёй паўтара года абмежавання волі, паведамляе Бі-бі-сі.

ТАСС

Пра рашэнне суддзі Веранікі Сіратэгян паведаміў адвакат Собаль Уладзімір Варонін. Яна асуджаная па ч. 4 арт. 33 — ч. 1 арт. 236 КК РФ (падбухторванне да парушэння санітарна-эпідэміялагічных правілаў, якое пацягнула пагрозу масавага захворвання людзей).

Паўтара года Собаль будзе забаронена пакідаць жыллё з 22 гадзін да 6 раніцы, наведваць масавыя мерапрыемствы, выязджаць з Масквы і Маскоўскай вобласці, яна павінна з'яўляцца ў інспекцыю тройчы ў месяц.

Падчас абвяшчэння рашэння суда Собаль выдалілі з залы — яна спрабавала весці відэа-трансляцыю чытання прысуду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31