Знайсці
03.08.2021 / 13:16РусŁacБел

У Літве склікаюць пазачарговую сесію, прапануецца ўвесці надзвычайнае становішча

У Літве пагаршаецца міграцыйны крызіс, таму на наступным тыдні плануецца склікаць пазачарговую парламенцкую сесію. Прапануецца ўвесці надзвычайнае становішча, піша Delfi.

Delfi.lt

Кансерватар Аўдронюс Ажубаліс парадаваўся новага парадку. «Нарэшце прынята сур'ёзнае рашэнне ў барацьбе з наступствамі гібрыднай вайны. Рэальна адновяць статус мяжы Літвы, людзей, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу, будуць расцэньваць як злачынцаў. Канечне, гэта можна было зрабіць раней, тры тыдні таму», — напісаў ён.

Зараз літоўскія памежнікі адпраўляюць мігрантаў назад у Беларусь.

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас сказаў, што парламент будзе вырашаць пытанне паўнамоцтваў вайскоўцаў, якія працуюць на мяжы.

«У бліжэйшы час будуць змененыя законы так, што нашы вайскоўцы змогуць быць глыбей ўцягнутыя ў працэс аховы мяжы, будуць не прапускаць мігрантаў», — сказаў міністр.

Раней віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абрамавічус казаў аб двух сцэнарах надзвычайнага здарэння: дзеянне рэжыму ў памежных раёнах — 5 км ад мяжы або ў асобных муніцыпалітэтах, дзе фіксуецца парушэнне мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930