Знайсці
03.08.2021 / 17:23РусŁacБел

Літва пачала масава вяртаць мігрантаў у Беларусь. Памежнікі-літоўцы кажуць пра 180 мігрантаў, беларусы — пра 40

З паўночы з Літвы ў Беларусь вярнулі каля 180 нелегальных мігрантаў, якія збіраліся перасекчы дзяржаўную мяжу з Беларусі.

Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас.

Памежнікі атрымалі паўнамоцтвы вяртаць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Літву, на падставе прынятага літоўскім міністрам унутраных спраў Агне Білатайтэ ў панядзелак увечары распараджэння.

Беларускія памежнікі зафіксавалі перасячэнне мяжы 40 мігрантамі з тэрыторыі Літвы.

«Названыя грамадзяне маюць прыкметы цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, а таксама знаходзяцца ў прыгнечаным маральна-псіхалагічным стане. Сярод іх ёсць жанчыны і дзеці, у дачыненні да якіх таксама ўжывалася фізічная сіла», — сцвярджаюць беларускія памежнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930