Знайсці
04.08.2021 / 08:07РусŁacБел

У Аманскай затоцы захапілі танкер «Асфальт прынцэс», а потым пакінулі яго

Узброеныя людзі захапілі ў Аманскай затоцы танкер «Асфальт прынцэс», які рухаўся пад сцягам Панамы. Cудну было загадана ісці ў Іран.

Паводле звестак крыніц, на якія спасылаецца Бі-бі-сі, танкер ішоў у бок Армузскай пратокі, праз якую праходзіць прыкладна пятая частка сусветнага гандлю нафтай. Паводле інфармацыі Бі-бі-сі, на борт судна падняліся да дзевяці ўзброеных мужчын.

Афіцыйна аб захопе не паведамляецца. Раней марская гандлёвая арганізацыя Вялікабрытаніі (UKMTO) рэкамендавала суднам, якія знаходзяцца каля аднаго з эміратаў ААЭ Эль-Фуджайры, праяўляць асаблівую асцярожнасць; пазней UKMTO абвясціла аб «патэнцыйнай рызыцы захопу». Афіцыйны прадстаўнік брытанскага міністэрства замежных справаў паведаміў, што Форын-офіс тэрмінова расследуе звесткі пра інцыдэнт ля берагоў ААЭ.

Па даных сайта FlightRadar24.com, у раёне судна прыкладна ў той жа час пралятаў самалёт ВПС Амана.

На карце Аманская затока (Gulf of Oman), Армузская пратока (Strait of Hormuz) і Персідская затока (Persian Gulf).

У аўторак прынамсі пяць нафтавых танкераў адначасова паведамілі, што пазбаўленыя магчымасці кіравацца. У марской тэрміналогіі гэта як правіла значыць, што карабель страціў кіраванне з-за пашкоджанняў або адключэння рухавіка. Ці звязана гэта з захопам «Асфальт прынцэс», пакуль незразумела.

Дакладных даных аб тым, хто менавіта можа быць датычны да нападу, няма. Аднак Times паведамляе са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе, што ўлады «зыходзяць з таго, што на борт судна падняліся іранскія вайскоўцы або звязаныя з імі групы». Белы дом заявіў, што паведамленні аб захопе судна выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Саід Хатыбзадэ катэгарычна адхіліў здагадкі аб датычнасці Тэгерана да захопу.

Хатыбзадэ таксама напісаў у твітары, што «паведамленні пра інцыдэнты ў Персідскай затоцы і рэгіёне ў цэлым выглядаюць вельмі падазрона».

«Пацвярджаючы нашу поўную прыхільнасць рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі на моры, Іран гатовы прапанаваць садзейнічанне ў выпадку якіх-небудзь марскіх здарэнняў», — сказана ў паведамленні.

Потым нападнікі пакінулі танкер, інцыдэнт вычарпаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930