Знайсці
04.08.2021 / 10:46

Невядомы пагражаў узарваць гранату ў будынку ўрада Украіны. Яго затрымалі

Відэа інцыдэнту апублікаваў на сваёй старонцы прадстаўнік арганізацыі «Стоп карупцыі» Ігар Бандарчук.

«Толькі што… Чалавек з гранатай зайшоў у кабмін — вырваў чаку і кажа аб захопе будынка. Жэсць», — напісаў ён.

Мужчына зайшоў у будынак, кажа, каб людзі выходзілі з будынка, каб ахова апусціла пісталеты.

«Граната баявая, — кажа ён. — Я былы сапёр. Як вы ўсе **** [задзяўблі]. Вы ж *** [ні чарта] не робіце.

На сайце кіеўскай паліцыі з'явілася паведамленне, што з мужчынам праводзяць перамовы. У Кіеве ўведзена спецыяльная паліцэйская аперацыя.

«У выпадку адмовы добраахвотна спыніць правапарушэнне, да мужчыны будуць ужытыя паліцэйскія меры, прадугледжаныя законам», — паведамілі праваахоўнікі.

У выніку мужчына быў затрыманы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31