Знайсці
04.08.2021 / 23:17РусŁacБел

СМІ: Ірак павінен адмяніць усе авіярэйсы ў Беларусь на найбліжэйшыя 10 дзён

Агенцтва Baltic News Service паведамляе: Ірак павінен адмяніць усе авіярэйсы ў Беларусь на найбліжэйшыя 10 дзён.

СМІ спасылаецца на амбасадара ЕС у Іраку Марціна Хута.

Хут дадаў, што пакуль не атрымаў афіцыйнага паведамлення ад «Іракскіх авіяліній». Аднак, паводле ягоных слоў, іракскі ўрад сфарміраваў камітэт для расследавання магчымага незаконнага ўвозу іракскіх мігрантаў у Літву праз Беларусь.

Па непацверджанай пакуль інфармацыі, у найбліжэйшы час таксама можа быць абвешчана аб разрыве авіязносін паміж Беларуссю і Іракам.

Нагадаем, з пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя тысячы нелегалаў, пераважна жыхары Ірака. Гэта ў дзясяткі разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

У канцы мая Лукашэнка наўпрост заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць паток мігрантаў, паколькі ЕС увёў эканамічныя санкцыі супраць рэжыму.

МЗС Літвы заявіла, што будзе патрабаваць дадатковыя санкцыі супраць Мінска, калі кантрабанда людзей працягнецца.

Літва патрабавала ад Ірака прыпыніць палёты іракскіх самалётаў у Мінск.

Нагадаем, 2 жніўня стала вядома, што Мінск даў дабро на дадатковыя тры рэйсы з Ірака, выконваць іх хацела авіякампанія Iraqi Airways. Палёты планавалася запусціць з гарадоў Сулейманія (з 2 жніўня), Басра (з 5-га жніўня) і Эрбіль (з 7-га жніўня). Гэта буйныя гарады з насельніцтвам ад 700 тысяч да 1,3 мільёна людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера