Знайсці
05.08.2021 / 15:20РусŁacБел

Еўракамісія абмяркоўвае скліканне экстраннай сустрэчы кіраўнікоў МУС Еўрасаюза аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю

Еўракамісія абмяркоўвае правядзенне ў жніўні экстраннай сустрэчы міністраў унутраных спраў Еўрасаюза аб міграцыйнай сітуацыі на мяжы Літвы і Беларусі, а таксама ў Міжземным моры.

Пра гэта заявіў у чацвер на брыфінгу ў Брусэлі прадстаўнік ЕК Адальберт Янц.

«Еўракамісар [па ўнутраных справах] Ілва Ёхансан правяла тэлефонную размову з кіраўніком МУС Італіі [Лучанай Ламарджэзе], падчас якой, у прыватнасці, абмяркоўвалася скліканне да канца жніўня экстраннай сустрэчы міністраў унутраных спраў ЕС для абмеркавання міграцыйнай сітуацыі ў Міжземнамор'і (маецца на ўвазе ўзбярэжжа і выспы Італіі) і на мяжы Беларусі і Літвы», — паведаміў ён.

Янц адзначыў, што Еўракамісія таксама абмяркоўвае з Італіяй і Літвой дадатковыя меры для садзейнічання ў ахове мяжы, а таксама меры салідарнасці для рассялення мігрантаў па тэрыторыі Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930