Знайсці
06.08.2021 / 09:25РусŁacБел

Зяленскі: Лёс міру на Данбасе на 90% залежыць ад Пуціна

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што лёс міру на ўсходзе Украіны цалкам залежыць ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, і заклікаў яго праявіць у гэтым пытанні «палітычную і чалавечую волю».

Getty Images 

Зяленскі даў інтэрв'ю на расійскай мове вядучаму тэлеканала «Дом», створанага ўкраінскім урадам і закліканага вяшчаць на непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі, у тым ліку анексаваны Крым, піша Бі-бі-сі.

Каментуючы свае перадвыбарныя абяцанні на працягу года скончыць вайну на ўсходзе краіны, Зяленскі сказаў: «Вы ж абяцалі праз год скончыць вайну … Вядома, вядома. Я вельмі гэтага хачу. Я ўсё раблю для гэтага. Але, на жаль, не ўсё ад мяне залежыць».

«Я сёння лічу — я абсалютна гэтага не хаваю — і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі ведае маё меркаванне — я лічу, што сёння 90% поспеху ў пытанні вяртання Данбаса, у міры ва Украіне, у дэакупацыі нашай тэрыторыі — залежыць ад аднаго чалавека, — сказаў Зяленскі, пры гэтым не называючы прозвішча Пуціна.

— І дакладна трэба ведаць, што ён з гэтым жыве. І людзі на Данбасе павінны гэта разумець. Не павінны жыць нейкімі ілюзіямі — вось калі б ды каб … няма ніякіх калі б ды каб!».

Зяленскі пры гэтым сказаў, што Расія — гэта адзін з бакоў канфлікту на Данбасе, хоць і не хоча гэтага прызнаваць. Расійскія ўлады неаднаразова сцвярджалі, што Кіеў павінен весці прамыя перамовы з кіраўнікамі непрызнаных «ДНР» і «ЛНР», а Масква ў супрацьстаянні не ўдзельнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930