Знайсці
07.08.2021 / 19:17РусŁacБел

100 еўра за кубаметр: Беларусь уводзіць экспартнае мыта на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі

Адпаведны ўказ №305 ад 5 жніўня быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу праз 10 дзён.

Экспартнае мыта ўведзена на вываз лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС. Вызначаныя ўказам стаўкі мытных пошлін будуць дзейнічаць па 31 снежня 2021 года. Зроблена выключэнне для паставак у Азербайджан, Грузію, Малдову, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан і Украіну. Экспарт у гэтыя краіны не будзе абкладацца мытам.

З 1 студзеня 2022 года стаўкі пошлін будзе ўсталёўваць Саўмін. Значная частка зместу ўказа не публікуецца. Яна мае пазнаку «для службовага карыстання».

Стаўкі пошлін вызначаны ў памеры 100 еўра за кубаметр, альбо ад 2%, 5% і 6,5% ад мытнага кошту, у залежнасці ад віду лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера