Знайсці
08.08.2021 / 13:01РусŁacБел

У Макаа пратэставалі на каранавірус усё насельніцтва. Выпадкаў не выяўлена

Органы аховы здароўя Макаа завяршылі тэставанне на каранавірус усяго мясцовага насельніцтва, не выявіўшы інфікаваных.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні ўладаў гэтага спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Кітая.

Усе вынікі тэстаў пацверджаны сёння на 02:00 [21:00 суботы], усе яны адмоўныя», — адзначаецца ў заяве. Усяго пробы былі ўзятыя ў 716 тыс. чалавек.

3 ліпеня ў былым партугальскім анклаве, які з'яўляецца найбуйнейшым у свеце ігральным цэнтрам, было выяўлена заражэнне дэльта-штамам каранавіруса чатырох членаў адной сям'і.

Да гэтага лакальныя выпадкі інфікавання ў Макаа не рэгістраваліся на працягу больш за 400 дзён.

Баючыся пагрозы ўспышкі захворвання, улады распарадзіліся пратэставаць усё насельніцтва і часова прыпыніць працу ўсіх забаўляльных устаноў, акрамя казіно. Пакуль не абвешчана, калі змогуць аднавіць працу кінатэатры, салоны прыгажосці, фітнес-цэнтры, караоке-залы і начныя клубы.

За ўвесь час пандэміі ў Макао было зафіксавана толькі 63 выпадкі заражэння каранавірусам, пераважна завознага характару.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера