Знайсці
12.08.2021 / 08:04РусŁacБел

Штучны інтэлект можа быць здольны дыягнаставаць дэменцыю за адзін дзень

Навукоўцы тэсціруюць сістэму штучнага інтэлекту, якая, магчыма, зможа выяўляць дэменцыю па выніках аднакратнага сканіравання мозгу. Верагодна, такая праграма таксама спрагназуе, як далей будзе змяняцца стан пацыента.

Фота pixabay.com.

Зараз медыкам можа спатрэбіцца правесці шэраг аналізаў і сканіраванняў мозгу, каб дыягнаставаць дэменцыю. Але чым раней чалавеку будзе пастаўлены такі дыягназ, тым раней пачнецца лячэнне, а значыць, будзе больш шансаў запаволіць развіццё дэменцыі. Верагодна, што тады яе сімптомы з’явяцца ў хворага значна пазней, чым у выніку адсутнасці лячэння, ці іх зусім не будзе, піша ВВС.

Прафесар Зоі Корцы з Кембрыджскага ўніверсітэта распрацавала сістэму, што можа дапамагчы з такой своечасовай дыягностыкай. Яе праграма параўноўвае вынікі сканіравання мозгу і медыцынскія запісы пацыентаў, у якіх можа быць дэменцыя, з данымі тых пацыентаў, у каго яна сапраўды ёсць. Алгарытм здольны выявіць такія характарыстыкі мозгу, якія не бачаць нават лепшыя неўролагі, і сумясціць іх з вынікамі з базы даных праграмы.

Падчас даклінічных іспытаў сістэма прафесара Корцы ўжо паказала здольнасць дыягнаставаць дэменцыю за шмат часу да развіцця сімптомаў. Пры гэтым на сканах мозгу пацыентаў не было ніякіх яўных прызнакаў пашкоджання мазгавых тканак.

Зараз праграма пройдзе іспыты ў шэрагу брытанскіх клінік, што спецыялізуюцца на праблемах зніжэння інтэлекту і дэменцыі. Калі сістэма пакажа добрыя вынікі, яе можна будзе выкарыстоўваць у клінічных умовах не толькі для пастаноўкі дыягназа, але і для прагнозу таго, як будзе развівацца дэменцыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера