Знайсці
12.10.2021 / 16:37РусŁacБел

На вэйпы і электронныя цыгарэты ўвядуць акцызы — яны заўважна падаражэюць

У Беларусі хочуць падняць стаўкі акцызаў на алкаголь і цыгарэты, а таксама ўвесці акцызы на вадкасці для электронных сістэм курэння. З-за гэтага павінны вырасці цэны на гэтыя тавары. Асабліва заўважным можа быць падаражанне цыгарэт, таму што на іх вырашылі падняць стаўкі акцызаў істотна вышэй за ўзровень прагназаванай інфляцыі. Гэтыя змены прадугледжаныя праектам паправак у Падатковы кодэкс.

Якія цыгарэты могуць больш за ўсё падаражэць

Чыноўнікі хочуць падняць асобныя стаўкі падаткаў апераджальнымі тэмпамі. Так, акцызы на цыгарэты хочуць павысіць у сярэднім на 15%. Для параўнання: зямельны падатак плануюць праіндэксаваць на 7,2% — прагнозны паказчык па інфляцыі на 2022 год. Размова пра сярэднегадавы паказчык па росце цэн. Што тычыцца гадавой інфляцыі — снежань да снежня, — то яна, па планах уладаў, павінны быць «каля 6%».

Падняць стаўкі акцызаў на 15% хочуць на цыгарэты ўсіх цэнавых груп. Пры гэтым цыгарэты з фільтрам хочуць разбіць на дзве групы па стаўках акцыз замест цяперашніх трох. Для гэтай аб'яднанай групы ўвядуць стаўку акцызаў 86,36 рубля за 1000 штук цыгарэт. Для параўнання: цяпер для другой групы цанавой групы акцыз складае 72,19 рубля, а для трэцяй — 82,77 рубля.

Гэта значыць, што больш за ўсё павінны падаражэць цыгарэты сярэдняй цанавой катэгорыі з-за аб'яднання яе з трэцяй групай.

«Прапанаванае павелічэнне ставак акцызаў на цыгарэты неабходнае ў мэтах паэтапнага збліжэння з параметрамі іх гарманізацыі, прадугледжанымі ў Пагадненні аб прынцыпах вядзення падатковай палітыкі ў галіне акцызаў на тытунёвую прадукцыю дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза», — гаворыцца ў тлумачэнні да праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2022 год.

Чыноўнікі разлічваюць, што павышэнне акцызаў «наблізіць Беларусь да працэсу гарманізацыі ставак акцызаў у рамках ЕАЭС».

Вадкасць для электронных цыгарэт таксама павінна падаражэць

Праектам правак у Падатковы кодэкс таксама прапануецца ўключыць у спіс падакцызных тавараў вадкасці для электронных сістэм курэння і нетабачную прадукцыю з утрыманнем нікаціну. Гаворка ў тым ліку пра электронныя цыгарэты, парагенератары, вэйпы, а таксама паўчы (нетабачныя вырабы з утрыманнем нікаціну). Цяпер гэта безакцызныя тавары.

Чыноўнікі ўдакладняюць, што электронныя цыгарэты набіраюць папулярнасць у беларусаў, а таксама згадваюць у абгрунтаванні, чаму трэба ўвесці акцызы, што «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» запусціла паўчы VELO.

Улады хочуць на вадкасці для электронных сістэм курэння ўвесці стаўку акцызаў у 0,15 рубля за 1 мл, а на нетабачную прадукцыю з утрыманнем нікаціну — 77,14 рубля за 1 кілаграм.

Як зменяць акцызы на алкаголь

Плануюць таксама павелічэнне ставак акцызаў на піва, піўны кактэйль — з 37 да 38 капеек за літр гатовай прадукцыі. «Прымяненне паніжанага параметра індэксацыі ставак накіравана на падтрыманне эфектыўнай работы прадпрыемстваў-вытворцаў гэтай прадукцыі, — удакладняюць чыноўнікі. — Індэксацыя ставак акцызаў на піва і піўны кактэйль у 2021 годзе не праводзілася».

Пры гэтым у цэлым на алкаголь хочуць праіндэксаваць стаўкі акцызаў у межах прагназаванага параметра інфляцыі — на 7,2%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930