Знайсці
12.10.2021 / 16:46РусŁacБел

Мінск і Масква рыхтуюць дакументы для кантракта на пастаўкі газу ў Беларусь налета па старой цане

Беларусь разлічвае на захаванне ў 2022 годзе цаны на газ з РФ на ўзроўні $128,5 за 1 тысячу кубаметраў, як і ў гэтым годзе. Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак міністр энергетыкі рэспублікі Віктар Каранкевіч, перадае ТАСС.

«На ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў гэтыя дамоўленасці прынятыя. Цана на прыродны газ застаецца на ўзроўні $128,5 за тысячу метраў кубічных. Цяпер ажыццяўляецца падрыхтоўка неабходных дакументаў для іх падпісання і ў далейшым выкарыстання ўжо ў частцы рэалізацыі абумоўленай цаны на 2022 год», — адзначыў кіраўнік беларускага Мінэнерга.

Як заявіў 9 верасня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, цана на газ для рэспублікі застанецца без змены — $128,5 за тыс. куб. м. Таксама, як сказаў Пуцін, РФ не будзе індэксаваць для Беларусі цану па даляравай інфляцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера