Знайсці
27.10.2021 / 19:32РусŁacБел

У Польшчы завялі 180 спраў на людзей, якія маюць дачыненне да кантрабанды бежанцаў 

Пракуратура ўсходняй Польшчы расследуе больш за 180 спраў супраць падазраваных у незаконным увозе мігрантаў, якія хацелі незаконна ўехаць у ЕС праз Беларусь.

Паведамляецца, што расследаванне пракуратуры Беластока закранула больш за 700 чалавек. Гаворка ідзе не толькі пра кіроўцаў грузавых аўтамабіляў, якія ехалі з уцекачамі на борце з усходу краіны ў бок нямецка-польскай мяжы. У большасці выпадкаў да кантрабанды людзей датычныя так званыя «пілоты» — яны дапамагаць кіроўцам пазбягаць праверак на дарогах.

З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 26 000 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, 14 200 з іх толькі ў кастрычніку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера