Знайсці
29.10.2021 / 12:57РусŁacБел

Кіраўніцтва кемераўскага ГЦ «Зімовая вішня» прысудзілі да 14 гадоў па справе аб пажары. Тады загінулі 60 чалавек

29 кастрычніка суд Заводскага раёна Кемерава (Расія) абвясціў прысуд па першай справе аб пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня».

Самы вялікі тэрмін атрымала гендырэктар кампаніі-ўладальніка ГЦ Юлія Багданава, якую прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі. Кіраўніка «Зімовай вішні» Надзею Суддзянок прысудзілі да 13 з паловай года калоніі. Тэхнічнаму дырэктару Георгію Собалеву прызначылі пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі. Ахоўніка ГЦ Сяргея Анцюшына прысудзілі да васьмі гадоў калоніі.

Усіх чацвярых падсудных прызналі вінаватымі па артыкуле аб аказанні паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя дзяцей.

Кіраўніка тушэння пажару ў «Зімовай вішні» Андрэя Бурсіна і начальніка пажарнай варты Сяргея Геніна асудзілі на шэсць і пяць гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Абодвух пажарных прызналі вінаватымі па артыкуле аб халатнасці.

25 сакавіка 2018 года ў ГЦ «Зімовая вішня» ў Кемераве адбыўся пажар, у выніку якога загінулі 60 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей. Пацярпелымі па справе прызналі больш за 450 чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930