Знайсці
30.10.2021 / 08:37РусŁacБел

Амерыканскія спецслужбы: Каранавірус не стваралі як біялагічную зброю

Амерыканскія спецслужбы заявілі, што вірус SARS-CoV-2 не распрацаваны як біялагічная зброя, піша Reuters.

Лічацца праўдападобнымі дзве гіпотэзы ўзнікнення COVID-19: натуральны кантакт з інфікаванай жывёлай і інцыдэнт, звязаны з лабараторыяй. Адны аналітыкі аддаюць перавагу прыроднаму паходжанню, іншыя — лабараторнаму, а некаторыя лічаць гіпотэзы аднолькава імавернымі. Адзначаецца, што не хапае клінічных узораў або поўнага разумення эпідэміялагічных даных аб самых ранніх выпадках COVID-19. Такім чынам, спецслужбы ЗША прызналі, што, магчыма, ніколі не змогуць вызначыць паходжанне COVID-19.

Незалежная камісія ацэньвае, што SARS-CoV-2, імаверна, узнік і заразіў людзей у выніку пачатковага невялікага дзеяння, якое адбылося не пазней за лістапад 2019 года, і што афіцыйныя асобы Кітая не ведалі пра вірус да ўспышкі COVID-19.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930