Знайсці
05.11.2021 / 08:52РусŁacБел

Легендарная ABBA выпусціла альбом пасля 40-гадовага перапынку

Новы альбом шведскага гурта ABBA Voyage з'явіўся на стрымінгавых сэрвісах. У яго ўвайшлі дзесяць трэкаў.

ABBА анансавала выхад альбома ў верасні. Тады ж гурт прадставіў дзве песні з яго: «I Still Have Faith in You» і «Don't Shut Me Down».

Шведскі гурт плануе вясной 2022 года прадставіць альбом на канцэрце з выкарыстаннем галаграм. Яго правядуць на арэне ў Алімпійскім парку Лондана, якую спецыяльна для гэтага пабудавалі.

ABBA была заснавана ў 1972 годзе. У 1975-м выйграла Еўрабачанне.

Voyage — дзявяты альбом. Мінулы альбом The Visitors быў выпушчаны ў лістападзе 1981 года. Неўзабаве пасля гэтага група распалася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера