Знайсці
16.11.2021 / 23:00РусŁacБел

Даўгі прадпрыемстваў-флагманаў Беларусі перавысілі гістарычны максімум

Сумарныя даўгі буйных і сярэдніх кампаній Беларусі на 1 кастрычніка склалі 162,780 млрд рублёў. Гэта максімальнае значэнне доўгу за ўвесь перыяд замераў па прынятай у краіне методыцы. Папярэдні рэкорд быў дасягнуты 1 ліпеня і пратрымаўся толькі 3 месяцы, пішуць banki24.by. Буйныя і сярэднія прадпрыемствы краіны назапасілі даўгоў больш, чым прагнозны ВУП за 2021 год.

Згодна з сакавіцкім прагнозам Мінэканомікі, разліковы ВУП Беларусі за 2021 год складзе каля 158,5 млрд рублёў. Гэта значыць, што ўжо цяпер аб'ём даўгоў флагманскіх прадпрыемстваў перавышае чаканы памер эканомікі.

Найбуйнейшую суму запазычанасці назапасілі валаўтваральныя прадпрыемствы Мінска — 44,1 млрд рублёў на справаздачную дату. Сярод абласцей лідарам па аб'ёме абавязацельстваў стала Гродзенская — 28,6 млрд рублёў. Таксама ў гэтым рэгіёне хутчэй за ўсё раслі даўгі ў прапорцыях да пачатку года — на 12,7% за 9 месяцаў. У астатніх абласцях сумы доўгу на 1 кастрычніка былі наступнымі: Брэсцкая — 10,3 млрд рублёў, Віцебская — 14,3 млрд рублёў, Гомельская — 23,9 млрд рублёў, Мінская — 28,1 млрд рублёў, Магілёўская — 13,5 млрд рублёў.

Найбольшыя абавязацельствы да 1 кастрычніка мелі флагманы прамысловасці — 93,1 млрд рубля. З пачатку года іх даўгі выраслі на 20,7%.

Унутры прамысловасці больш за ўсіх вінныя валаўтваральныя кампаніі апрацоўчых галін — 67 млрд рублёў. Пазыкі энергетыкі склалі 22 млрд рублёў, здабывальных прадпрыемстваў — 3,7 млрд рублёў.

У сельскай гаспадарцы сумарныя даўгі перавысілі 16,3 млрд рублёў. І гэта таксама максімум за ўсю гісторыю вымярэнняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930