Знайсці
23.11.2021 / 11:38РусŁacБел

«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?

Год таму ў гэты дзень мы не дапускалі і думкі, што праз год «Наша Ніва» будзе выгнаная з Беларусі, а ранейшыя рэдактары — Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко — апынуцца ў турме.

Давайце паставім пытанне: а што будзе яшчэ праз год, калі за мінулыя 12 месяцаў змянілася так шмат? І якія задачы стаяць сёння перад намі, якія воляю лёсу робяць найстарэйшае нацыянальнае выданне ў новых умовах, і перад грамадствам? Што галоўнае на сёння?

Галоўнае, на нашу думку, — каб адбылася дээскалацыя сітуацыі, каб у Беларусі спыніліся рэпрэсіі і пачаўся дыялог. 116-ы год свайго існавання «Наша Ніва» будзе працаваць для гэтага.

«Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі сваё права і памаглі нам у нашай рабоце», — пісалі 115 гадоў у першым нумары новай газеты яе стваральнікі. «Праціўніка трэба ўспрымаць не як ворага, а як настаўніка», — напісаў з-за кратаў Андрэй Скурко.

Мы будзем працаваць, каб «Наша Ніва» заставалася пляцоўкай для дыялогу, сутыкнення думак, дыскусій. Хай іх будзе больш.

Чытаць НН можна:

У Тэлеграме — маем там на сёння 74 219 падпісчыкаў,

У Інстаграме — маем там на сёння 47 800 падпісчыкаў,

У Фэйсбуку — маем там на сёння 20 825 падпісчыкаў,

Вконтакте — маем там на сёння 18 800 падпісчыкаў,

У Твітары — маем там на сёння 18 500 падпісчыкаў,

А глядзець на канале ў Ютубе — маем там на сёння 30 400 падпісчыкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера