Знайсці
03.12.2021 / 08:18РусŁacБел

«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ

Брытанскія карыстальнікі сацсетак атрымалі новы аб'ект для злых кпінаў: галоўная калядная ёлка краіны, па традыцыі прывезеная з Нарвегіі і ўсталяваная на Трафальгарскай плошчы ў Лондане, сёлета непрыгожая і касабокая.

Адны карыстальнікі цікавяцца, куды падзелася астатняя частка ёлкі, іншыя пытаюцца, хто і чым пакрыўдзіў Нарвегію, паведамляе Бі-Бі-сі.

Адзін карыстальнік выказаў здагадку, што ёлку падстрыг асабісты цырульнік Борыса Джонсана (прэм'ер-міністр да нядаўняга часу заўсёды хадзіў ускудлачаным).

PA Media

Афіцыйны акаўнт каляднай ёлкі на Трафальгарскай плошчы, які вядзе рада лонданскага раёна Вэстмінстэр, аджартаваўся: «Хачу ўсім паведаміць, што палова галінак у мяне не адсутнічае, яны проста захоўваюць сацыяльную дыстанцыю».

Падставай для зласлоўя калядная ёлка на Трафальгарскай плошчы становіцца рэгулярна. У пазамінулым годзе, напрыклад, брытанцы гэтак жа жартавалі над касабокасцю чарговага падарунка з Нарвегіі.

Рада Вестмінстэра і нарвежцы адказваюць, што елка вышынёй больш 20 метраў з сапраўднага лесу і не можа быць такой жа шчыльнай і пухнатай, як маленькія, спецыяльна вырашчаныя калядныя ёлкі.

Ёлку на Трафальгарскую плошчу кожны год з 1947 года дасылае Лондану нарвежская сталіца Осла — на знак падзякі за дапамогу ў барацьбе з нацысцкай акупацыяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера